Ніжні замак (Віцебск)

«Чарцёж места Віцебску» (1664), Ніжні замак справа

Ніжні замак — колішні замак у Віцебску на паўднёвы ўсход і поўдзень ад Верхняга замка. З усходу і поўдня абмежаваны ручаём, з захаду абмываўся Заходняй Дзвіной. Плошча — 7-7,5 га. Першае паселішча ў заходняй частцы замка ў VI-VIII стст. (знойдзеныя матэрыялы банцараўска-тушэмлянскай культуры). Да XVII ст. было 12 вежаў і 3 вежы-брамы — Жыдоўская, Заручаўская, Валконскі круглік; 9 глухіх вежаў — Напрудная, Мяшчанскі і Духаўскі круглік, Княжыцкая, Тарапецкая, Дамініканская, Швыкаўская, Старасельская, Сярэдняя. Доўгая лініі абароны складала 1256 м. На тэрыторыі Ніжняга замка знаходзілася Дабравешчанская царква, Аляксееўскі манастыр, палац Агінскага, дом Шапкіна і інш. Канчаткова згарэў у 1757 годзе.

У 1959 г. у час земляных работ па плошчы Свабоды выпадкова выяўлена першая на Беларусі берасцяная грамата 13—14 стагоддзяў. Культурны пласт на пл. Свабоды 5—8 м. У ім добра захаваліся дрэва і арганічныя рэшткі.

Зноскі

Літаратура

  • Бубенька, Т. С. Ніжні замак // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 72—73.
  • Ніжні замак // Кішык, Ю. Н. Панарама старога Віцебска / Ю. Н. Кішык. — Мн., 1995. — С. 21—23.
  • Якімовіч, Ю. А. Помнікі горадабудаўніцтва Віцебска / Ю. А. Якімовіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 592.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!