Марыя Лабовіч, Вера Алендра, Елізавета Лобан, Валерыя Палуян
Гурт «Няміга» — беларускі гурт, які ўтварыўся ў жніўні 2017 года. Калектыў склаўся з двух музыкаў і двух архітэктараў. Свой жанр характарызуе як акустык-фолк-рок.
У палітры інструментаў выкарыстоўвае як народныя (блокфлейта, джэмба), так і эстрадныя (гітара, сінтэзатар). Галоўны кірунак творчасці гурта — беларускамоўныя глыбокія тэксты і прыемная душэўная музыка, якая здольная крануць сэрца, несці людзям любоў і цяпло.
Паходжанне назвы
Назву «Няміга» гурт узяў ад ракі ў Мінску, якая знікла (зараз працякае па трубах), але з ёй звязаны знакавыя падзеі айчыннай гісторыі. Нам здаецца, што гэта нейкая алегорыя нашай мовы і культуры, якую ў сваіх песнях мы стараемся адрадзіць.