У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Жукава.
Наталля Паўлаўна Жукава (нар. 12 снежня1960) — беларуская дзяржаўная дзяячка. Намеснік Міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь (2016—2020).
Біяграфія
Нарадзілася 12 снежня 1960 года. У 1984 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут і трапіла ў санітарную службу. Працавала ў галіне санітарных, фітасанітарных, ветэрынарных мер і абароны правоў спажыўцоў на розных пасадах у органах Беларусі.
З 2013 па 2016 гады працавала галоўным дзяржаўным санітарным урачом г. Мінска — галоўным урачом Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі[1].
З 2016 года займала пасаду намесніка Міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь. Курыравала ўвесь комплекс санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне распаўсюджвання каранавіруса новага тыпу ў Беларусі.
1 кастрычніка 2020 года прызначана дырэктарам Дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер Еўразійскай эканамічнай камісіі[1].