Наталля Віктараўна Стасюк

Наталля Віктараўна Стасюк
руск.: Наталья Викторовна Стасюк
Пол жанчына[1][2]
Спецыялізацыя акадэмічнае веславанне
Нарадзілася 21 студзеня 1969(1969-01-21)[1][2] (55 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 180 см

Наталля Віктараўна Стасюк (нар. 21 студзеня 1969, Капаткевічы, Гомельская вобласць) — савецкая і беларуская вяслярка, выступала за зборныя СССР, СНД і Рэспублікі Беларусь па акадэмічным веславанні ў канцы 1980-х — пачатку 2000-х гадоў. Бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў у Атланце, уладальніца срэбранага і бронзавага медалёў чэмпіянатаў свету, шматразовая пераможца і прызёр этапаў Кубка свету, усесаюзных, рэспубліканскіх і моладзевых рэгат. На спаборніцтвах прадстаўляла Гомельскую вобласць, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзілася 21 студзеня 1969 года ў г.п. Капаткевічы Гомельскай вобласці БССР. Скончыла Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны, дзе вучылася на факультэце фізічнай культуры.

Спартыўная кар’ера

Актыўна займацца акадэмічным веславаннем пачала ў раннім дзяцінстве, праходзіла падрыхтоўку ў гомельскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву № 4 і ў гомельскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву[3].

Першага сур’ёзнага поспеху дабілася ў 1987 годзе, у заліку рулявых васьмёрак выйграла сярэбраны медаль на моладзевым чэмпіянаце свету ў Кёльне. На дарослым міжнародным узроўні дэбютавала ў сезоне 1991 года, калі ўвайшла ў асноўны склад савецкай нацыянальнай зборнай і пабывала на сусветным першынстве ў Вене, адкуль прывезла ўзнагароду срэбнага годнасці, выйграную ў распашных васьмёрках[4].

Пазней прайшла адбор у так званую Аб’яднаную каманду, сабраную з спартоўцаў былых савецкіх рэспублік для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 1992 г. у Барселоне. У складзе васьмімесны экіпажа здолела выйсці ў фінал, аднак, у вырашальным заездзе фінішавала толькі чацвёртай, крыху не дацягнуўшы да прызавых пазіцый[5].

Пасля распаду Савецкага Саюза працягнула выступаць за зборную Беларусі. Так, у 1993 годзе адправілася з камандай на чэмпіянат свету ў чэшскі горад Рачыцэ, дзе заняла пятае месца ў рулявых васьмёрках і сёмае ў бязрульных чацвёрках[6].

Праз год спаборнічала на сусветным першынстве ў амерыканскім Індыянапалісе: паказала пяты вынік у рулявых васьмёрках і шосты ў бязрульных чацьвёрках[7]. Яшчэ праз год на чэмпіянаце свету ў фінскім Тамперэ выйграла бронзавы медаль у заліку бязрульных чацвёрак. Таксама была трынаццатай у бязрульных двойках і пятай у рулявых васьмёрках[8].

Дзякуючы чарадзе удалых выступленняў уганаравалася права абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце[9]. Заваявала ў праграме распашных васьмёрак бронзавы медаль, прапусціўшы наперад толькі экіпажы з Румыніі і Канады.

На розных этапах Кубкаў свету 1997 года, 1998 і 1999 гадоў Стасюк неаднаразова станавілася пераможцай і прызёрам. На чэмпіянаце свету ў французскай Савоі ў парных чацвёрках прыйшла да фінішу пятай[10], на наступным сусветным першынстве, якое прайшло ў Кёльне[11], у той жа дысцыпліне была восьмай, гэтак жа выступіла і на першынстве свету ў канадскім Сэнт-Катаринсе[12]. У 2000 годзе на этапе Кубка свету ў Мюнхене выйграла ў парных чацвёрках бронзу, аднак, неўзабаве рашэннем Міжнароднай федэрацыі вяслярнага спорту была пажыццёва дыскваліфікавана за ўжыванне допінгу: падчас трэніровачных збораў у Брэсце ў яе крыві выявілі сляды анаболікаў метылтэстастэрона[13].

На гэтым яе кар’ера прафесійнай спартсменкі фактычна скончылася.

Узнагароды

Зноскі

  1. а б в Stasiuk Natalia Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. а б Nataliya Stasyuk Праверана 31 студзеня 2020.
  3. https://ru.wikipedia.org/wiki/Стасюк,_Наталья_Викторовна
  4. https://ru.wikipedia.org/wiki/Чемпионат_мира_по_академической_гребле_1991
  5. https://www.noc.by/olympic-games/belarus/statistics/1992/
  6. https://ru.wikipedia.org/wiki/Чемпионат_мира_по_академической_гребле_1993
  7. https://ru.wikipedia.org/wiki/Чемпионат_мира_по_академической_гребле_1994
  8. https://ru.wikipedia.org/wiki/Чемпионат_мира_по_академической_гребле_1995
  9. https://be.m.wikipedia.org/wiki/Летнія_Алімпійскія_гульні_1996
  10. https://ru.wikipedia.org/wiki/Чемпионат_мира_по_академической_гребле_1997
  11. https://ru.wikipedia.org/wiki/Чемпионат_мира_по_академической_гребле_1998
  12. https://ru.wikipedia.org/wiki/Чемпионат_мира_по_академической_гребле_1999
  13. https://www.sovsekretno.ru/articles/zolotaya-likhoradka-olimpiada-2000/ Архівавана 5 снежня 2021.
  14. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1997 года № 315 «Аб прысваенні групе спартсменаў ганаровага звання „Заслужаны майстар спорту Рэспубліі Беларусь“»

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!