«Народны артыст Украінскай ССР» (укр.: Народний артист Української РСР) — ганаровае званне, устаноўлена 22 лістапада 1922 года.[1] Прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Украінскай ССР выдатным дзеячам мастацтва, якія праславіліся ў справе развіцця тэатра, музыкі і кіно.
Прысвойвалася, як правіла, не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны артыст Украінскай ССР» ці «Заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР». Наступнай ступенню прызнання было прысваенне звання «Народны артыст СССР».
З распадам Савецкага Саюза ва Украіне званне «Народны артыст Украінскай ССР» было заменена званнем «Народны артыст Украіны», пры гэтым за званнем захаваліся правы і абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам былых СССР і Украінскай ССР аб узнагародах.
Лаўрэаты
Зноскі
- ↑ Архіўная копія (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2016. Праверана 12 сакавіка 2023. Бузало В. Й. Державні нагороди Української РСР // Енциклопедія історії України: Т. 2: Г-Д / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — К.: Наукова думка, 2004. — 688 с.: іл.
Літаратура