«Нарвежскі лес» (яп.: ノルウェイの森 Норувэй но морі) — раман 1987 года японскага пісьменніка Харукі Муракамі. Назва рамана — устояны пераклад на японскі назвы песні «Бітлз» Norwegian Wood.
Гісторыя
Раман расказвае аб складаных чалавечых лёсах у Японіі другой паловы XX стагоддзя. Гэты раман перш за ўсё падымае пытанні страты чалавека[1]. Галоўны герой і апавядальнік — Таару Ватанабэ, які памятае свае былыя дні ў якасці студэнта Такійскага універсітэта[2]. З дапамогай яго ўспамінаў чытач знаёміцца з развіццём яго адносін з дзвюма зусім рознымі дзяўчатамі — выдатнай, але псіхалагічна траўміраванай Наака, і эмацыйнай, жывой Мідоры[3].
Дзеянне адбываецца ў Токіа 1960-х гадоў, калі японскія студэнты разам са студэнтамі з усяго свету пратэставалі супраць ўстаноўленага парадку[4].
Назва рамана
Арыгінальнае назва рамана гучыць як «Норувэй-но моры», гэта — устояны пераклад на японскі адной з песень «Бітлз» — «Norwegian Wood (This Bird Has Flown)», напісанай Джонам Ленанам і Полам Макартні. Гэтая песня часта згадваецца ў рамане ў якасці любімай кампазіцыі Наака. Тэма і вобразы лесу таксама прысутнічаюць у кнізе.
Экранізацыя
У 2010 годзе рэжысёр Чан Ань Хунг экранізаваў раман «Нарвежскі лес». Упершыню фільм быў паказаны на Венецыянскім кінафестывалі. У Расіі «Нарвежская лес» быў паказаны ў абмежаваным пракаце з 16 снежня 2010 года.
Крыніцы