У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Грунтовіч.
Надзея Уладзіміраўна Грунтовіч |
Дата нараджэння |
7 лістапада 1961(1961-11-07) (63 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Месца працы |
|
Навуковая ступень |
доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Надзея Уладзіміраўна Грунтовіч (нар. 7 лістапада 1961, Гомель) — беларускі спецыяліст у галіне энергаэфектыўнасці і тэхнічнай дыягностыкі. Доктар тэхнічных навук (2008), прафесар (2010).
Біяграфія
Скончыла Гомельскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электразабеспячэнне прамысловых прадпрыемстваў, гарадоў і сельскай гаспадаркі», 1984), Маскоўскі энергетычны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Электратэхнічныя комплексы і сістэмы, уключаючы іх кіраванне і рэгуляванне», 1990).
Працавала ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (1984—2014 і з 2016; энергетычны факультэт, кафедра «Электразабеспячэнне», прафесар); Бранскім дзяржаўным аграрным універсітэце (2014—2016, у 2015—2016 — загадчык кафедры «Сістэмы энергазабеспячэння»).
Навуковыя інтарэсы: энергетыка; энергаэфектыўнасць; тэхнічная дыягностыка.
Узнагароды
Прэмія Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2007).
Бібліяграфія
- Методология оценки энергоэффективности транспорта нефти на основе моделирования электропотребления : диссертация … доктора технических наук : 05.14.01 : защищена 13.09.2007 : утверждена 06.02.2008 / Токочакова Надежда Владимировна. — Минск ; Гомель, 2007.
- Оценка и нормирование показателей энергоэффективности предприятий трубопроводного транспорта нефти / В. А. Анищенко, Н. В. Токочакова. — Гомель, 2007.
Зноскі
Літаратура
- Токочакова Надежда Владимировна // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 194.