У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Хадасевіч.
Надзея (Надзея-Ванда) Пятроўна Хадасевіч-Лежэ, Надзя Лежэ (фр.: Nadia Khodossievitch-Léger; 5 лістапада 1904 — 8 мая 1983) — французская мастачка беларускага паходжання.
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Асецішчы Віцебскай губерні, паводле іншых звестак у вёсцы Мажанка Мінскай губерні.
Напачатку 1920-х гадоў вучылася ва Уладзіслава Страмінскага ў Смаленску, магчыма і ў Казіміра Малевіча у Віцебску. У 1923 годзе з запрашэння Страмінскага прыехала ў Варшаву, вучылася ў Акадэміі Мастацтваў у Варшаве. Выйшла замуж за мастака Станіслава Грабоўскага. У 1924 годзе разам з мужам пераехала ў Парыж.
Вучылася ў Акадэміі Сучаснага мастацтва (Académie Moderne), якую заснавалі Фернан Лежэ і Амадэ Азанфан. У 1927—1928 гадах удзельнічала ў выданні франка-польскага часопіса «L’Art Contemporain — Sztuka Współczesna», дзе спалучалася паэзія і мастацтва. Ад 1926 году выстаўляла свае творы на выставах авангарднага мастацтва.
У 1932 годзе развялася з Грабоўскім і выйшла замуж за Фернана Лежэ.
У канцы 1940-х гадоў пераехалі на жыхарства ў Gif-sur-Yvette каля Парыжа, дзе ўтрымоўвалі салон для мастакоў і паэтаў. Пасля смерці Фернана Лежэ ў 1955 годзе ў асноўным займалася прапагандаваннем яго творчасці.
Памерла ў Парыжы.
Зноскі
Літаратура
- Nadia Léger: Évolution Première, 1920—1926. Paris: Société Revues et Publications, 1971.
- Czwiklitzer C. Suprematism de Khodossievitch-Léger. Paris, 1972.
- Дубенская Л. Рассказывает Надя Леже. Москва: Детская литература, 1978.
- Дубенская Л. Рассказывает Надя Леже. Минск: Юнацтва, 1983.