Выхаванка ДЮСШАР № 6 г. Мінск. Першым трэнерам быў Аляксандр Аляксеевіч Азаранка.
З 2009 года на працягу 6 сезонаў выступала за «Мінчанку», а ў 2015—2016 гуляла ў Польшчы. У 2016 вярнулася ў «Мінчанку», у складзе якой 5 раз была чэмпіёнкай Беларусі, срэбным прызёрам розыгрышу Кубка ЕКВ, а таксама дэбютавала ў суперлізе чэмпіянату Расіі. З 2022 года гулец «Енісей» (Краснаярск).