Надзея Іванаўна Кавалец |
---|
руск.: Надежда Ивановна Ковалец |
Род дзейнасці |
педагог |
Дата нараджэння |
20 мая 1927(1927-05-20) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
1 лютага 2020(2020-02-01) (92 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
|
Надзея Іванаўна Кавалец (20 мая 1927, в. Хільчыцы, Тураўскі раён, Мазырская акруга — 1 лютага 2020) — беларускі педагог, Герой Сацыялістычнай Працы (1978)
Біяграфія
Рана засталася без бацькі, Івана Аляксеевіча Белкі, які быў старшынёй калгаса. У студзені 1938 года яго арыштавалі, абвінавацілі ў шпіянажы і расстралялі ў чэрвені таго ж года (пра гэта даведаліся толькі ў 1965 годзе пасля рэабілітацыі). Маці была зусім непісьменнай, а Надзея ў 1941 годзе закончыла мясцовую семігодку.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны сям’я засталася на акупіраванай тэрыторыі, працавалі на ўласнай гаспадарцы.
Пасля вызвалення раёна прамала ўдзел у адраджэнні калгаса. Імкнулася атрымаць адукацыю, працягвала вучобу ў Тураўскай дзесяцігадовай школе, якую скончыла ў 1947 годзе і паступіла ў Пінскі настаўніцкі інстытут.
Пасля заканчэння інстытута ў 1949 годзе была накіравана ў г. Давыд-Гарадок Пінскай вобласці. У 1950 годзе пераведзена настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў школу в. Вялікае Малешава Давыд-Гарадоцкага раёна. З мэтай павышэння сваёй адукацыі, у 1961 года паступіла на завочнае аддзяленне Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.
Была дэлегатам Усесаюзнага з’езда настаўнікаў у Маскве (1978). Таксама ўдзельнічала ў настаўніцкіх канферэнцыях, сваім настаўніцкім вопытам дзялілася з калегамі ў Беларусі, Маскве, Калінінградзе, Ташкенце, выступала перад касманаўтамі ў Звёздным гарадку.
У далейшым працавала намеснікам дырэктара школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце. Займалася грамадскай дзейнасцю, быда дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпуатаў працоўных. У 1987 годзе выйшла на пенсію, перадаўшы ўсе напрацаваныя методыкі і матэрыялы наступнаму пакаленню педагогаў. Цяпер усе гэтыя напрацоўкі захоўваюцца ў кабінеце рускай мовы і літаратуры.
Пахавана на могілках у в. Вялікае Малешава. Вялікамалешаўскай школе ў 2020 годзе па ініцыятыве калектыву школы і ветэранаў працы нададзена імя Н. І. Кавалец. У школе праводзіцца штогадовы турнір па баскетболе памяці Героя Сацыялістычнай Працы Н. І. Кавалец.
Узнагароды
За заслугі ў выхаваўча-педагагічнай дзейнасці была ўдастоена звання «Заслужаны настаўнік Беларускай ССР» (1973), узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976). Указам Порэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1978 г. за вялікія заслугі ў справе навучання і камуністычнага выхавання навучэнцаў Н. І. Кавалец было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».
У снежні 2009 года рашэннем Столінскага раённага Савета дэпутатаў Н. І. Кавалец прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна».
Зноскі
Літаратура
- Ковалец Надежда Ивановна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. Минск, 2014. С. 120.
- Кавалец Надзея Іванаўна // Памяць. Столински раён : гист.-дакум. хроника. Минск, 2003. С. 466.
- Ковалец Надежда Ивановна // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 300.
- Кавалец Надзея Іванаўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 260—261.
- Кавалец, Н. І. Што ні сям’я ў нашай вёсцы — амаль паўкласа вучняў / Надзея Іванаўна Кавалец; [інтэрв’ю ўзяў] Уладзімір Субат // Вытокі. Нашчадкам у спадчыну / Уладзімір Субат. Мінск, 2016. С. 244—251.
- Чарканава, Н. Зорачка Палесся : [пра Героя Сацыялістычнай Працы Н. І. Кавалец, імя якой надалі сярэдняй школе в. Вялікае Малешава Столінскага раёна] / Настасся Чарканава // Настаўніцкая газета. 2022. 31 мая. С.