У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шэйбак.
Міхаіл Пятровіч Шэйбак (16 чэрвеня 1930, вёска Капашчава, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 2007) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975).
Біяграфія
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1954). У 1958—1961 гг. у НДІ аховы мацярынства і дзяцінства Беларусі, у 1962—1998 гг. працаваў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце (загадчык кафедры). Навуковыя працы па хваробах органаў дыхання, даследаванні мікраэлементаў у арганізме дзіцяці.
Літаратура