Міхаіл Міхайлавіч Яркоў |
Дата нараджэння |
5 чэрвеня 1947(1947-06-05) (77 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Яркоў.
Міхаіл Міхайлавіч Яркоў (5 чэрвеня 1947, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працаваў у Белдзіпрагандлі, кіраўніком групы архітэктараў у Белжылпраекце, галоўным архітэктарам праектаў у Белкалгаспраекце, з 1982 года — у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): рэканструкцыя магазіна «Сталічны», ТЮГа (1978) у Мінску, гасцініца «Дзвіна» ў Полацку (1977), рэстаран «Дубрава» ў Бранску (1978, у сааўтарстве з А. Жалдаковым[1]), клуб з адміністрацыйным будынкам у в. Занарач Мядзельскага раёна (1980).
Зноскі
Літаратура