Міхаіл Данілавіч Сіянін |
Дата нараджэння |
17 снежня 1901(1901-12-17) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
1 кастрычніка 1973(1973-10-01) (71 год) |
Месца смерці |
|
Альма-матар |
|
Грамадзянства |
|
Прыналежнасць |
СССР |
Род войскаў |
пяхота |
Званне |
палкоўнік |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні |
|
Міхаіл Данілавіч Сія́нін (17 снежня 1901 — 1 кастрычніка 1973) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, гвардыі палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
М. Д. Сіянін нарадзіўся ў вёсцы Забалацце (сучасны Аршанскі раён Віцебскай вобласці Беларусі). З 15 гадоў пачаў працаваць на заводзе ў Барані[2]. У 1917 годзе добраахвотнікам уступіў у армію[2]. Удзельнічаў у баях на Аршаншчыне, служыў у Дарагабужы, у 235-м Невельскім палку Омскай імя Італьянскага пралетарыята жалезнай дывізіі[2]. Скончыў курсы Чырвоных камандзіраў. Ваяваў на Туркестанскім фронце, з 1923 па 1931 год удзельнічаў у барацьбе з басмачамі[2].
У Чырвонай Арміі з 1920 года; узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і імянной шашкай Рэўваенсавета СССР. У 1927 годзе скончыў Вышэйшую кавалерыйскую школу, у 1941 г. — Ваенную акадэмію Генштаба.
У Вялікую Айчынную вайну на фронце з лістапада 1941 года: палкоўнік, камандзір 69-й механізаванай брыгады. Удзельнічаў у бітве пад Масквой. У верасні 1943 года брыгада пад яго камандаваннем вызначылася ў бітве за Дняпро каля сяла Вялікі Букрын, на паўднёвы ўсход ад Кіева, 22.09.1943 г. батальён брыгады фарсіраваў Дняпро ў раёне сяла Зарубніцы і захапіў плацдарм. На працягу трох сутак пад ударамі авіяцыі праціўніка М. Д. Сіяніну ўдалося пераправіць на плацдарм асноўныя сілы брыгады і замацавацца на плацдарме.
М. Д. Сіянін — удзельнік баёў на Дуклінскім перавале ў Чэхаславакіі.
У 1948 годзе М. Д. Сіянін скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава. Жыў у Оршы, працаваў дырэктарам Мемарыяльнага музея Канстанціна Сяргеевіча Заслонава.
Узнагароды
Памяць
Імем М. Д. Сіяніна названа вуліца ў Оршы.
Зноскі
Літаратура
- Сіянін Міхаіл Данілавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Кн. 1. — С. 373—374.
- Сіянін Міхаіл Данілавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 429. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі