У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Плужнік.
Міхаіл Антонавіч Плужнік (10 (23) верасня 1914, в. Шасцярня, Днепрапятроўская вобласць, Украіна — 29 ліпеня 1976) — беларускі мастак.
Біяграфія
Нарадзіўся 10 (23) верасня 1914 года ў вёсцы Шасцярня. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся ў 1931—1935 гадах у Нікалаеўскім мастацкім вучылішчы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1951 года[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1971 года[2].
Творчасць
Працаваў у станковым жывапісе ў жанры лірычнага пейзажа. Асноўныя творы: палотны «У вярхоўях Нёмана», «Адліга», «Спее жыта», «Бабіна лета», «Яблыні цвітуць», «Каля млына», «Сакавік», «Нёманскія далі», «ЗімаўГродна», «Калгасны статак», «Ля сівога Нёмана»[2].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі