Місурыйскі заходні дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Missouri Western State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Джозеф у штаце Місуры, ЗША.
Агульная характарыстыка
Універсітэт быў заснаваны ў 1915 годзе як двухгадовая навучальная ўстанова пад назвай Малодшы каледж Святога Іосіфа. У 1969 годзе навучальная ўстанова была ператворана ў чатырохгадовы каледж, а ў 1977 годзе была перайменавана ў Місурыйскі заходні дзяржаўны каледж. 28 жніўня 2005 года назва была зменена на сучасную. Кампус плошчай 3 км2 на ўсходзе горада з'яўляецца сядзібай для 18 акадэмічных адзінак. У цэнтры ўвагі вучэльні ў асноўным гуманітарныя дысцыпліны, але прадстаўлены і прыродазнаўча-тэхнічныя кірункі навучання.
Структура
- Каледж бізнесу і прафесійных студый
- Каледж вольных мастацтваў
- Каледж навук і здароўя
- Школа магістратуры
- Школа выяўленчага мастацтва
- Школа медсястрынства і прафесій у галіне здароўя
- Школа бізнесу
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі