Містар Дарсі — 28-гадовы арыстакрат, уладальнік сямейнага маёнтка Пэмбэрлі ў графстве Дэрбішыр і гадавога даходу ў 10 000 фунтаў. Нягледзячы на тое, што ён прыгожы, статны і разумны малады чалавек, яму не хапае лёгкасці ў камунікацыі, і таму іншыя часта памылкова прымаюць яго стрыманасць за празмерную пыху (што, аднак, у некаторых выпадках аказваецца не далёка ад праўды).