Глава Мінскай мітраполіі мае тытул мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі. З моманту стварэння мітраполіі да 25 жніўня 2020 года кіруючым архірэем з’яўляўся мітрапаліт Павел (Панамароў). З 25 жніўня 2020 года пасаду кіруючага архірэя займае мітрапаліт Веніямін (Тупека).