Мінская група АБСЕ

Мінская група АБСЕ (англ.: The OSCE Minsk Group) — група сустаршыняў краін-членаў АБСЕ, якая ўзначальвае працэс мірнага вырашэння нагорна-карабахскага канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам.

У сакавіку 1992 года была створана Мінская група АБСЕ і вызначаны мандат будучай мірнай канферэнцыі. На канферэнцыі Арменія і Азербайджан былі прызнаныя бакамі канфлікту, а азербайджанская і армянская абшчыны Нагорнага Карабаха — зацікаўленымі бакамі. Беларусь прапанавала сваю сталіцу ў якасці месца для канчатковых перамоваў, адсюль і ўзнікла назва «Мінская група».

Дзяржавамі-сустаршынямі групы з'яўляюцца Расія, ЗША і Францыя, яе членамі — Беларусь як краіна, у якой у адпаведнасці з рашэннямі АБСЕ павінна прайсці мірная канферэнцыя па ўрэгуляванні нагорна-карабахскага канфлікту, а таксама Германія, Італія, Турцыя, Фінляндыя і Швецыя.

У цяперашні час сустаршынямі Мінскай групы АБСЕ з'яўляюцца: Ігар Папоў (Расія), Джэймс Уорлік (ЗША), П’ер Андрыё (Францыя).

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!