Мінская ЦЭЦ-2 |
---|
|
Краіна |
|
Месцазнаходжанне |
|
Электрычная магутнасць, МВт |
94 мегават |
Мінская ЦЭЦ-2 — беларуская цеплаэлектрацэнтраль, размешчаная ў цэнтральнай частцы горада Мінска. Уваходзіць у склад філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга»[1].
Уведзена ў эксплуатацыю ў 1934 годзе. Да 1941 года было ўстаноўлена чатыры катлы нізкага ціску прадукцыйнасцю па 20 тон пары ў гадзіну і турбіна магутнасцю ўсяго 4 МВт. Падчас Другой сусветнай вайны многія аб’екты ЦЭЦ былі разбураны, аднак да канца 1945 года яе аднавілі ў даваенным аб’ёме. У канцы саракавых гадоў былі ўведзены ў эксплуатацыю яшчэ тры катлы сярэдняга ціску і некалькі турбін. У сярэдзіне пяцідзясятых гадоў быў уведзены яшчэ адзін кацёл прадукцыйнасцю 105 тон пары ў гадзіну. У лютым 1964 года было прынята рашэнне аб будаўніцтве пікавай кацельні з чатырма вадагрэйнымі катламі агульнай магутнасцю 400 Гкал/гадзіну, што было рэалізавана ў перыяд з 1968 па снежань 1982 гадоў. У 2008—2013 гадах выканана буйнамаштабная рэканструкцыя, якая павысіла цеплавую магутнасць электрастанцыі да 566 Гкал/г, што зрабіла Мінскую ЦЭЦ-2 адным з самых энергаэфектыўных аб’ектаў у Беларусі[1].
Устаноўленая магутнасць ЦЭЦ[2]:
- Электрычная магутнасць — 94 МВт,
- Цеплавая магутнасць — 566 Гкал/г.
Асноўным палівам з’яўляецца прыродны газ, рэзервовым — мазут, аварыйным палівам — дызель.
Крыніцы
Спасылкі