Мікалай Уладзіслаў Пшаздзецкі (1620 — 11 кастрычніка 1683) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Маршалак Трыбунала ВКЛ ў 1683 годзе.
Біяграфія
З роду Пшаздзецкіх герба «Рох III», сын Пятра Паўла Пшаздзецкага.
Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667.
Стольнік упіцкі ў 1658—1666 гадах, стольнік ашмянскі ў 1666—1667 гадах, харунжы ашмянскі ў 1667—1670 гадах. Падваявода віленскі ў 1668—1669 гадах. Маршалак ашмянскі з 1670 года. Кашталян новагародскі з 1677 года.
Пасол на соймы 1665—1676 гадоў, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1683 годзе.
Зноскі
Літаратура
Мікалай Уладзіслаў Пшаздзецкі — продкі |
---|
|