Мікалай Паўлавіч Ягораў |
Дата нараджэння |
6 мая 1937(1937-05-06) (87 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ягораў.
Мікалай Паўлавіч Ягораў (6 мая 1937, Менск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 г. Працаваў у Віцебскім аблміжкалгаспраекце, Мінскпраекце, з 1973 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белжылпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): секцыі цаглянага жылога дома серыі МК-9 (1967), 12-павярховыя жылыя дамы ў мікрараёне Зялёны Луг-3 (1970), рэканструкцыя будынка Міндарбуда БССР па вул. Берсана (1979), вытворчы будынак Белжылпраекта і ІВЦ Мінфіна БССР па вул. Апанскага, 17 (1978) у Мінску.
Зноскі
Літаратура