У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Горскі.
Мікалай Аляксеевіч Го́рскі (руск.: Николай Алексеевич Горский; 4 жніўня 1904, с. Боршчына (чач.) (бел., Кастрамская губерня — 1 кастрычніка 1968, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчай жывёлы. Доктар сельскагаспадарчых навук (1967), прафесар (1968)[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 4 жніўня 1904 года ў сяле Боршчына Кастрамской губерні. У 1926 годзе скончыў Казанскі сельскагаспадарчы інстытут (руск.) (бел.[1]. У 1927—1931 гадах працаваў заатэхнікам па племянной справе на Казанскай станцыі малочнай жывёлагадоўлі ў Спаску.
У 1934—1951 гадах працаваў заатэхнікам па племянной справе ў Іванаўскай і Кастрамской абласцях. У 1951 годзе скончыў завочную аспірантуру пры Казанскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1951—1954 гадах — на Кастрамской дзяржаўнай комплекснай сельскагаспадарчай доследнай станцыі — загадчык аддзела жывёлагадоўлі. У 1954—1959 гадах — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык аддзелам генетыкі і развядзення сельскагаспадарчай жывёлы Інстытута жывёлагадоўлі Акадэміі навук БССР[1]. З 1954 года М. А. Горскі працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, загадчык кафедры прыватнай жывёлагадоўлі (1959—1968)[1], дэкан заатэхнічнага факультэта (1960—1965).
Навуковая дзейнасць
М. А. Горскаму належаць працы па метадам фарміравання вытворчага статка кастрамской (руск.) (бел. і швіцкай (руск.) (бел. парод. З’яўляецца адным са стваральнікаў кастрамской пароды буйной рагатай жывёлы[1].
Сярод апублікаваных прац:
- Каталог племенных быков Костромского ГПР / Н. А. Горский. — Кострома, 1937.
- Опыт создания массива крупного рогатого скота костромской породы в колхозах госплемрассадника : дис. … канд. с.-х. наук / Н. А. Горский. — Кострома, 1949.
- Костромская порода скота в колхозах / Н. А. Горский. — Москва : Сельхозгиз, 1952.
- Система разведения в ведущих стадах костромской породы в БССР / Н. А. Горский, Г. М. Сидоренко // Научные труды / Белорусский научно-исследовательский институт животноводства. — Минск, 1958. — Т. 1.
Узнагароды і прэміі
Зноскі
- ↑ а б в г д е Горский Николай Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 165. — 737 с.
Літаратура
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)
Спасылкі