Міжнародны савет па кнігах для моладзі

Міжнародны савет па кнігах для моладзі
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі міжнародная недзяржаўная арганізацыя[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1953
Галіна дзіцячая літаратура
ibby.org (англ.)

Міжнародны савет па кнігах для моладзі (англ.: International Board on Books for Young People, або англ.: IBBY) — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца літаратурай для дзяцей і юнацтва.

Заснавана ў Цюрыху (Швейцарыя) у 1953 годзе Міжнародным саветам па дзіцячай і юнацкай літаратуры ЮНЕСКА.[1] У цяперашні час складаецца з 76 нацыянальных секцый, якія дзейнічаюць у розных краінах свету.

З 1956 года IBBY прысуджае адзін раз у два гады аўтарам, а з 1966 года і ілюстратарам твораў для дзяцей і юнацтва прэмію імя Ханса Крысціяна Андэрсена, якая ўручаецца 2 красавіка — у дзень нараджэння Ханса Крысціяна Андэрсана.[2][3][4][5]

Штогод адна з нацыянальных секцый IBBY з’яўляецца арганізатарам гэтага свята.[1]

Заступнікам IBBY прызнана каралева Даніі Маргрэтэ II.

Гісторыя

У 1952 годзе Ела Лепман арганізавала сустрэчу ў Мюнхене, Германія, пад назвай «Міжнароднае разуменне праз дзіцячыя кнігі». Шмат аўтараў, выдаўцоў, выкладчыкаў і філосафаў таго часу прысутнічала на сустрэчы, і ў выніку быў прызначаны камітэт па стварэнні Міжнароднага савета па кнігах для моладзі — IBBY.

Праз год у 1953 годзе IBBY была зарэгістравана як некамерцыйная арганізацыя ў Цюрыху, Швейцарыя. Сярод заснавальнікаў былі: Эрых Кестнер, Ліза Тэцнер, Астрыд Ліндгрэн, Джо Тэнф’ёрд, Фрыц Брунер, Беціна Хюрліман і Рычард Бамбергер. IBBY заснавала міжнародную прэмію ў 1956 годзе, і з таго часу прэмію імя Ханса Крысціяна Андэрсена ўручаюць раз у два гады.

Шэсць галоўных мэтаў IBBY:

  • прасоўваць міжнароднае паразуменне праз дзіцячыя кнігі;
  • даць дзецям магчымасць атрымаць доступ да кніг з высокімі літаратурнымі і мастацкімі якасцямі;
  • заахвочваць выданне і распаўсюджванне якасных дзіцячых кніг, асабліва ў краінах, якія развіваюцца;
  • забяспечыць падтрымку і навучанне тых, хто займаецца дзецьмі і дзіцячай літаратурай;
  • стымуляваць даследчыя і навуковыя працы ў галіне дзіцячай літаратуры;
  • абараняць і падтрымліваць правы дзіцяці ў адпаведнасці з Канвенцыяй ААН аб правах дзіцяці.

Зноскі

  1. а б Премії-нагороди Г. К. Андерсена. www.chl.kiev.ua. Праверана 10 сакавіка 2019.
  2. Ивановская областная библиотека для детей и юношества. iv-obdu.ru. Праверана 10 сакавіка 2019.
  3. Хансу Кристиану Андерсену посвящается. web.archive.org (1 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2010. Праверана 10 сакавіка 2019.
  4. Лента новостей «РИА Новости» — День в истории — 2 апреля
  5. Национальная литературная премия «Большая книга»: Литературные премии мира / Международная премия имени Г.-Х. Андерсена. www.bigbook.ru. Праверана 10 сакавіка 2019.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!