Міжнародны аэрапорт Уфа (IATA: UFA, ICAO: UWUU) — міжнародны аэрапорт горада Уфы, Башкартастан. Эксплуатантам аэрапорта з'яўляецца ААТ «Міжнародны аэрапорт Уфа». Мае статус аэрапорта федэральнага значэння[1].
Агульная інфармацыя
Паслугамі аэрапорта карыстаюцца больш за 40 расійскіх і замежных авіякампаній. Аэрапорт мае дзве узлётна-пасадкавыя паласы (УПП). У асноўным выкарыстоўваецца першая, блізкая да тэрмінала даўжынёй 2,5 км. Другая ўзмоцненая цэментабетонная паласа даўжынёй больш за 3,7 км была пабудавана ў 1980-х гадах як рэзервовая паласа для прызямлення касмаплана савецкай шматразовай транспартнай касмічнай сістэмы «Буран» і ў цяперашні час выкарыстоўваецца параўнальна рэдка для прыёма звышцяжкіх самалётаў тыпу Ан-124 «Руслан».
Зноскі