Мэцью Пейдж Дэйман нарадзіўся 8 кастрычніка1970 годзе ў амерыканскім горадзе Кембрыдж штата Масачусетс, дзе знаходзіцца вядомы Гарвардскі ўніверсітэт. Першыя два гады яго жыцця мінулі ў багатым бостанскім раёне Ньютан. Яго бацька Кент Дэйман (нар. 1943) быў падатковым інспектарам, а маці Нэнсі Карлсан-Пейдж — прафесарам коледжа Леслі, якая спецыялізуецца на адукацыі ў малодшых класах. У ягоным радаводзе ёсць шатландскія і англійскія карані, а яго дзядуля быў фінам[5]. Таксама ў Мэта Дэймана ёсць старэйшы брат Кайл (нар. 1967), які пазней стаў скульптарам.
У 1973 годзе, калі Мэту Дэйману не было яшчэ 3 гадоў, яго бацькі развяліся, таму ён разам з братам застаўся на выхаванні ў маці ў Кембрыджы. Будучы акцёр вырас у хаце, дзе акрамя іх жыло яшчэ пяць сем’яў. Адным з суседзяў быў Говард Зін, аўтар кнігі «Гісторыя народа Злучаных Штатаў», якую Мэт Дэйман згадае ў сваім будучыні фільме «Разумнік Уіл Ханцінг».
У 1978 годзе ва ўзросце 8 гадоў Мэт Дэйман пазнаёміўся з сваім далёкім сваяком Бенам Афлекам[6][7], які жыў на яго вуліцы праз два кварталы. Ужо тады яны сталі лепшымі сябрамі, а ў будучыні — прафесійнымі партнёрамі на сцэне. Да 1986 года Мэт зразумеў, што жадае быць толькі акцёрам. Таму ён сказаў аб гэтым сваім бацькам і сабраўся адправіцца ў Нью-Ёрк, каб паспрабаваць прайсці кастынг у адным з агенцтваў. Але бацька і маці былі не вельмі гэтым усцешаныя: яны дазволілі яму паехаць, але з ўмовай, што сам аплаціць сабе дарогу. Да таго часу ўсё зберажэнні Дэймана складалі каля 200 долараў, якія яму прыйшлося выдаткаваць на падарожжа. У Нью-Ёрку будучаму акцёру атрымалася з’явіцца ў TJ Maxx commercial.
Кар’ера
Першыя свае невялікія ролі сыграў быўшы студэнтам. У 1996 годзе з’явіўся ў фільме «Мужнасць у бою» з Дэнзелам Вашынгтонам і Мег Раян. Разам з Бенам Афлекам яны працягнулі напісанне сцэнарыя да фільма «Разумнік Уіл Ханцінг», які быў пачаты яшчэ ў Прынстоне. Але кінастудыі адмаўляліся купляць яго праз тое, што Дэйман з Афлекам жадалі выконваць ролі ў фільме. У выніку сцэнарый набыла кінакампанія Miramax Films. Фільм «Разумнік Уіл Ханцінг» (1997) прынёс Дэйману і Афлеку «Оскар» за найлепшы сцэнарый. З бюджэтам у 10 млн долараў карціна сабрала 225 млн у сусветным пракаце. У 1995 годзе адмовіўся выканаць галоуную ролю ў фільме «Хуткі і мёртвы», якую ў выніку сыграў Леанарда дзі Капрыё[5]. Акцёр мог сыграць адну з роляў у фільме «Памерці ў імя» (1995), але ў выніку роля дасталася Хаакіну Феніксу[5].
Мэт Дэйман жанаты з Люсьянай Бароза (нарадзілася ў 1976 годзе ў Аргенціне). Пазнаёміліся будучыя супругі ў 2003 годзе ў Маямі, дзе Люсьяна працавала бармэнам. Вяселле адбылася 9 снежня 2005 года ў Нью-Ёрку. Рэгістрацыя шлюбу праводзілася ў Манхэтэнскім бюро рэгістрацыі шлюбаў.
11 чэрвеня 2006 года ў горадзе Маямі штата Фларыда ў іх нарадзілася дачка Ізабела. 20 жніўня 2008 года ў сям’і Мэта з’явілася другая дзяўчынка, яе назвалі Джыя Завала. У кастрычніку 2010 года нарадзілася трэцяя дачка, якой далі імя Стэла Завала. У Люсьяны таксама ёсць дачка Алексія ад першага шлюбу.
Акцёр паліў, але кінуў пасля візіту да гіпнатызёра[5].
Узнагароды і намінацыі
Да цяперашняга часу мае 19 узнагародаў і яшчэ 43 намінацыі,[8] пакінутых без перамогі, у вобласці кіно.
Ніжэй пералічаныя асноўныя ўзнагароды і намінацыі. Поўны спіс гл. на IMDb.com