Муха пакаёвая малая (Fannia canicularis) — від двухкрылых з сямейства Fanniidae.
Апісанне
Распаўсюджаныя па ўсім свеце. Даўжыня 4-6 мм. Працягласць жыцця 2-3 тыдні (у Цэнтральнай Еўропе за год з’яўляецца прыкладна сем пакаленняў). Гэтых мух часта назіраюць на экскрэментах або трупах пазваночных жывёл. Вядомыя сваімі дзіўнымі (з пункту гледжання чалавека) паводзінамі — улятаюць у памяшканне і выпісваюць фігуры ў яго цэнтры, часта вакол лямпы на столі. Гэта патрульны палёт самцоў. У дзікай прыродзе для падобных танцаў мухі выкарыстоўваюць галінкі дрэў. Лічынкі харчуюцца ўсімі тыпамі раскладвальнай арганікі, уключаючы падлу. У масе разводзяцца ў памёце свойскіх птушак[1]. Могуць выклікаць фаніяз.
Steve, Peter C. (1960), "Biology and Control of the Little House Fly, Fannia canicularis, in Massachusetts", Journal of Economic Entomology, 53 (6): 999–1004
Zeil, Jochen (1986), "The territorial flight of male houseflies (Fannia canicularis L.)", Behavioral Ecology and Sociobiology, 19 (3): 213–219, doi:10.1007/BF00300862