Мост Палацкага

Від з левага берага

Мост Палацкага (чэшск.: Palackého most) — мост праз Влтаву ў Празе. Гэта трэці па ўзросце захаваны мост Прагі, збудаваны ў 1876—1878 гадах па праекце Бедржыха Мунцбергера (Bedřich Münzberger) і Іозефа Райтэра (Josef Reiter) для развіцця прамысловага раёна Сміхаў.

Апісанне

Каменны мост складаецца з сямі арак, найбольшы памер у сярэдняй — 32 метры. Пры яго ўзвядзенні ўпершыню ў Празе была выкарыстана тэхналогія з выкарыстаннем кесонаў, якія былі выраблены на фабрыцы Рынгофера (чэшск.: Ringhofferova továrna) на Сміхаве.

Пры будаўніцтве праект улічваў магчымасць пазнейшага пашырэння моста. Так і адбылося, але толькі ў 1950—1951 гадах пасля Другой сусветнай вайны, калі праводзіліся рамонтныя працы. Агульная шырыня была павялічана з 10,7 да 13,9 метраў. Даўжыня моста складае 228,8 метраў.

Першапачаткова мост быў каляровым, у ім выкарыстоўваўся сіні граніт, белы мармур і чырвоны пясчанік, але хутка паверхні выцвіслі. Каларыстычнае рашэнне сімвалічна — гэта трыкалор, колеры нацыянальнага сцяга. Таксама першапачаткова мост быў упрыгожаны скульптурамі працы Іозефа Мысльбека. Яны моцна пацярпелі пры налётах у 1945 годзе і былі перамешчаны ў Вышаград.

Мост стаў першым пражскім мостам, па якім быў пушчаны трамвай.

Да атрымання афіцыйнай назвы мост звалі Подскалскім (Podskalský, па назве паселішча Подскалі  (чэшск.)) ці Каменны мост на Сміхаў (Kamenný most na Smíchov). У 1878 годзе было дана назва ў гонар Францішка Палацкага. У 1940—45 гадах мост зваўся мостам Моцарта, потым была вернута старая назва.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!