Названы ў гонар старэйшай галіны дынастыі Пястаў. Займаецца навучаннем лекараў розных спецыяльнасцяў і рознага медыцынскага персаналу (фармацэўтаў, лабарантаў, дыягностаў, фельчараў, дыетолагаў, медсясцёр, акушэраў, фізіятэрапеўтаў, менеджараў у галіне аховы здароўя і інш.), ажыццяўляе педагагічную, навуковую і клінічную дзейнасць.
Нягледзячы на тое, што ў яго цяперашнім выглядзе ён існуе з 1950 года, традыцыі медыцынскай адукацыі ўзыходзяць да 1811 года, калі быў створаны Уроцлаўскі ўніверсітэт, у які увайшоў сярод іншых медыцынскі факультэт. Стварэнне асобнага ўніверсітэта адбылося ў 1950 годзе пасля рашэння дзяржаўных органаў ПНР аб аддзяленні медыцынскіх факультэтаў ад універсітэтаў.
Згодна з вебаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету ўніверсітэт займае 1-е месца ў Польшчы сярод медыцынскіх універсітэтаў, а ў свеце — 1466-е сярод усіх тыпаў ВНУ.