Медальны залік Летніх Алімпійскіх гульняў 1896 — рэйтынг каманд-удзельніц, складзены Міжнародным алімпійскім камітэтам, паводле колькасці медалёў, выйграных на Летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года — першых Алімпійскіх гульнях у сучаснай эры — якія праводзіліся ў Афінах, Грэцыя, з 6 па 15 красавіка 1896. Усяго 241 спартсмен з 14 краін-удзельніц прымаў удзел у 43 спаборніцтвах па 9 відах спорту на гэтых гульнях[1].
Дзесяць з чатырнаццаці краін-удзельніц зарабілі медалі, у дадатак да трох медалёў, якія зарабілі змешаныя каманды, г.зн. каманды з спартсменаў з некалькіх краін. Каманда Злучаных Штатаў Амерыкі атрымала найбольшую колькасць залатых медалёў (11), а каманда Грэцыі, якая прымала Алімпійскія гульні, атрымала найбольшую колькасць медалёў у цэлым, а таксама найбольшую колькасць срэбных (17) і бронзавых (19) медалёў і на адзін залаты медаль менш, чым ЗША[2].
У пачатку Алімпійскіх гульняў у некалькіх камандных спаборніцтвах удзельнічалі спартсмены з розных краін[3]. Заднім лікам МАК стварыў тэрмін «Змешаная каманда» (з кодам краіны ZZX) для абазначэння гэтых груп спартсменаў. Некаторыя спартсмены заваявалі медалі і ў індывідуальных спаборніцтвах і ў складзе змешаных каманд, у выніку чаго ў афіцыйным рэйтынгу гэтыя медалі былі залічаныя розным камандам. Дыянісій Касдагліс, спартсмен грэчаскага паходжання, які жыў у Александрыі, Егіпет, лічыўся прадстаўніком Грэцыі падчас спаборніцтваў па тэнісе ў адзіночным разрадзе, аднак Касдагліс і яго партнёр, грэчаскі спартсмен Дымітрый Петракокінас, у парных спаборніцтвах па тэнісе лічыліся змешанай камандай[2].
Падчас першай Алімпіяды пераможцы атрымлівалі срэбны медаль і аліўкавую галіну, а спартсмены, якія займалі другія месцы — медны медаль і лаўровую галіну[4]. Заднім лікам МАК прызначыў залатыя, срэбныя і бронзавыя медалі для трох лепшых спартсменаў згодна з больш познімі традыцыямі[2]. Тры нічыйныя вынікі паміж спартсменамі прывялі да павялічэння колькасці медалёў краін-удзельніц: нічыі паміж Фрэнсісам Лэйнам з ЗША і Алаізам Сокалам з Венгрыі за трэцяе месца ў бегу на 100 метраў, паміж Евангеласам Дамаскасам і Іаанісам Тэадаропуласам з Грэцыі ў скачках з шастом і паміж Канстантынасам Паспатысам з Грэцыі і Мамчылам Тапавіцам з Венгрыі ў адзіночным тэнісе. Акрамя таго, бронзавыя медалі не былі прызначаныя ў шэрагу спаборніцтваў, дзе наогул не было разыграна трэцяе месца[4][5].
Медальны залік
Ніжэй прадстаўлена поўная табліца медальнага заліку Летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года на аснове медальнага заліку Міжнароднага Алімпійскага камітэта (МАК)[a]. Удзельнікі гэтага рэйтынгу адсартаваныя паводле колькасці залатых медалёў, заробленых камандамі. Пасля гэтага (у выпадку роўнасці) улічваецца колькасць срэбных медалёў, а пасля колькасць бронзавых медалёў. Калі вынікі краін аднолькавыя па ўсіх крытэрыях, яны маюць роўны рэйтынг і пералічваюцца ў алфавітным парадку. Гэтая інфармацыя прадастаўляецца МАК, аднак МАК не прызнае і не пацвярджае ніякіх рэйтынгавых сістэм[2].
Каб адсартаваць гэтую табліцу паводле краін, агульнага медальнага заліку, або іншага крытэрыю, націсніце на значок побач з назвай слупка.
Спаборніцтвы па гімнастыцы праходзілі з 9 па 11 красавіка. У васьмі спаборніцтвах удзельнічаў 71 спартсмен з 8 ці 9 краін[6][7].
Большасць медалёў у гімнастыцы атрымалі спартсмены з Германскай імперыі (10 медалёў), а індывідуальна найбольшую колькасць узнагарод атрымаў Герман Вайнгертнер (6). У агульнай колькасці тры каманды атрымалі медалі ў спаборніцтвах па гімнастыцы: Германская імперыя, Грэцыя і Швейцарыя.
Спаборнітвы па веласпорце пачаліся 8 красавіка і скончыліся 13 красавіка. 19 спартсменаў з 5 краін змагаліся за медалі ў шасці дысцыплінах[9].
Найбольшую колькасць медалёў выйгралі спартсмены з Францыі (6 медалёў), а індывідуальна лідарамі па колькасці перамог сталі Адольф Шмаль і Пол Масон (па 3 медалі).
Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы пачаліся 6 красавіка і скончыліся 10 красавіка. 63 спартсмены з 9 краін змагаліся за медалі ў дванаццаці дысцыплінах[10].
Лідарамі па колькасці медалёў ў лёгкай атлетыцы сталі спартсмены з Злучаных Штатаў (17 медалёў), апярэдзіўшы лёгкаатлетаў з Аўстраліі і Грэцыі. Найбольшую колькасць медалёў у індывідуальных дысцыплінах атрымаў Роберт Гарэт з ЗША (4 медаля).
Спаборніцтвы па плаванні праходзілі 11 красавіка. 14 спартсменаў з 4 краін змагаліся за медалі[11].
Большасць медалёў у плаванні выйгралі спартсмены з Грэцыі (7 медалёў), а індывідуальна найбольшую колькасць медалёў атрымалі Арнольд Гутман і Эфстаціас Харафас (па 2 медалі).
Спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы праходзілі 7 красавіка. У дзвюх дысцыплінах прымалі ўдзел 7 спартсменаў з 5 краін[12].
Усе шэсць медалёў у цяжкай атлетыцы выйгралі прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Даніі і Грэцыі (па 2 медалі), а індывідуальна лідарамі па колькасці медалёў сталі Ланчэстан Эліят і Віга Енсэн (па 2 медалі).
Спаборніцтвы па стральбе праходзілі з 8 па 10 красавіка. 38 спартсменаў з 7 краін удзельнічалі ў пяці дысцыплінах[13].
Большасць медалёў выйгралі прадстаўнікі Грэцыі (9 медалёў), апярэдзіўшы амерыканцаў і датчанаў. Лідарам па колькасці медалёў у індывідуальным заліку стаў Іааніс Франгудыс (3 медалі).
Спаборнітвы па фехтаванні пачался 7 красавіка і скончыліся 9 красавіка. 15 спартсменаў з чатырох краін спаборнічалі за медалі ў трох спаборніцтвах[14].
Найбольшую колькасць медалёў заваявалі грэчаскія спартсмены (4 медалі), апярэдзіўшы спартсменаў з Францыі і Даніі.
Спаборніцтвы па тэнісе пачаліся 8 красавіка і скончыліся 11 красавіка. 13 прадстаўнікоў 6 краін удзельнічалі ў барацьбе за медалі ў дзвюх дысцыплінах[15].
Найбольшую колькасць медалёў у тэнісе атрымала змешаная каманда (3 медалі), а Джон Пій Баланд выйграў два медалі.
У адзіночным разрадзе абодва спартсмены, якія саступілі ў паўфіналах, былі ўзнагароджаны бронзавымі медалямі[16].
a Акрамя Міжнароднага алімпійскага камітэта ёсць іншыя крыніцы, якія прапануюць іншыя варыяцыі медальных вынікаў, аднак як кіруючы орган Алімпійскіх гульняў, МАК лічыцца найбольш аўтарытэтнай крыніцай.
↑ абDe Coubertin, Pierre; Timoleon J. Philemon, N.G. Politis and Charalambos Anninos (1897). The Olympic Games: BC 776–AD 1896(PDF). Athens: Charles Beck. pp. 232–4. Архівавана(PDF) з арыгінала 27 мая 2008. Праверана 3 мая 2015. {{cite book}}: |work= ігнараваны (даведка)