Медаль Францыска Скарыны |
|
Краіна |
Беларусь |
Тып |
медаль |
Каму ўручаецца |
беларускім і замежным грамадзянам, якія працуюць у галіне навукі, адукацыі і культуры |
Кім уручаецца |
Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі |
Падставы ўзнагароджання |
за выдатныя заслугі ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу беларускага народа |
Дата заснавання |
2024 |
Статус |
уручаецца |
Медаль Францыска Скарыны — узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.
Медаль Францыска Скарыны ўручаецца беларускім і замежным грамадзянам, якія працуюць у галіне навукі, адукацыі і культуры, за выдатныя заслугі ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу беларускага народа[1].
Разглядаецца як новы ўзор аднайменнай дзяржаўнай узнагароды. Паводле слоў стваральнікаў медаля, арыгінальныя медаль і ордэн Францыска Скарыны ў час прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі былі істотна дыскрэдытаваныя. У парушэнне статутных дакументаў імі былі ўзнагароджаныя людзі, якія адкрыта варожа ставяцца да Беларусі і беларускай культуры, а таксама «некаторыя вульгарныя расійскія эстрадныя спевакі, што выглядае як абраза і здзек з Беларусі». Тыя асобы, якія былі ўзнагароджаны да лістапада 1996 года, калі Лукашэнка праз рэферэндум значна пашырыў свае прэзідэнцкія паўнамоцтвы, мусяць захаваць сілу сваіх узнагарод, а астатнія пасля верыфікацыі павінны будуць або страціць гэтыя ўзнагароды, або атрымаць узнагароды новага ўзору[2].
Спіс узнагароджаных
24 снежня 2024[3]:
- Наталля Гардзіенка, аўтарка шматлікіх прац па гісторыі беларускай дыяспары.
- Лявон Юрэвіч, грамадскі дзеяч, даследчык беларускай эміграцыі.
- Наталля Каляда, сузаснавальніца і выканаўчая дырэктарка «Беларускага свабоднага тэатра»
- Мікалай Халезін, беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Беларускага свабоднага тэатра»
- адна асоба ўзнагароджана непублічна з меркаванняў бяспекі.
Крыніцы
|
---|
Ордэны | |
---|
Крыжы | |
---|
Медалі | |
---|