Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр аперэты (руск.: Моско́вский госуда́рственный академи́ческий теа́тр опере́тты) — музычны тэатр у Маскве, першы дзяржаўны тэатр аперэты ў СССР. Размешчаны па адрасе: вул. Вялікая Дзмітраўка, дом 6. У рэпертуары тэатра — класічная і сучасная аперэта, мюзіклы. Маскоўскі тэатр аперэты адкрыўся як дзяржаўны 24 лістапада 1927 года — гэты дзень афіцыйна лічыцца датай заснавання тэатра. Адным з заснавальнікаў тэатра быў Рыгор Ярон.
Зноскі