Марта Эліс Гэлхарн (англ.: Martha Ellis Gellhorn; 8 лістапада1908 – 15 лютага1998) — амерыканская аўтар раманаў, шляхавых нарысаў і журналістка, якая лічыцца адной з найвялікшых ваенных карэспандэнтаў 20 стагоддзя. Яна пісала практычна пра кожны буйны сусветны канфлікт, які адбываўся падчас яе 60-гадовай кар'еры. Была трэцяй жонкай амерыканскага пісьменніка Эрнэста Хемінгуэя з 1940 па 1945 гады. Ва ўзросце 89 гадоў, захварэўшы і амаль цалкам аслепшы, скончыла жыццё самагубствам. Журналісцкая прэмія Марты Гэлхарн (англ.: Martha Gellhorn Prize for Journalism) названа ў яе гонар.