Марскія ка́чачкі (Lepadomorpha) — падатрад вусаногіх ракападобных.
Апісанне
Даўжыня цела да 6 см, укрыта пяццю-шасцю даволі тонкімі вапністымі пласцінкамі. Ракавіна авальная, злёгку закругленая. Афарбоўка разнастайная. Цела знаходзіцца ў ракавіне спіной уніз. Пярэдняя частка галавы ператворана ў падоўжаную (да 75 см) голую або лускаватую сцяблінку, якой жывёлы прымацоўваюцца да субстрату. На канцы яе маюцца астаткі антэнул. На задняй частцы галавы размешчаны звернуты ўверх рот на канцы ротавай сцяблінкі. На брушным баку груднога аддзела шэсць пар грудных канцавін з доўгімі шчацінкамі. Адразу за апошняй парай ножак знаходзіцца кароткае рэдукаванае брушка. Мускулы забяспечваюць змканне створак ракавіны, з якой высоўваюцца час ад часу доўгія грудныя ножкі.
Пашырэнне
Пашыраны пераважна ў трапічных морах, трапляюцца да глыбіні 8 км. Жывуць на дне, прымацоўваюцца да скал, камянёў або прадметаў ці жывёл (кігы, чарапахі і інш.), некаторыя ўтвараюць своеасаблівы паплавок і трымаюцца пад паверхняй вады.
Асаблівасці біялогіі
Кормяцца пераважна планктонам, водарасцямі, адфільтроўваюць іх з дапамогай двухгалінастых ножак.
Гермафрадыты і раздзельнаполыя.
Лічынкі вядуць пелагічны спосаб жыцця, пакуль не знойдуць субстрат у верхніх слаях вады, да якога яны маглі б прымацавацца. Тады яны ствараюць вапнавую ракавіну. Часам канцэнтрацыя Lepadomorpha на паверхні настолькі вялікая, што яны не могуць расці ў шырыню. Тады яны становяцца доўгімі і тонкімі, як вялікі аловак.
Сістэматыка
Вылучаюць тры сямействы[1]:
Промысел і выкарыстанне
Некаторыя ядомыя.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі