У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Маркем.
Маркем (англ.: Mount Markham) — гара ў Антарктыдзе, самы высокі пункт хрыбта Каралевы Лізаветы на Трансантарктычных гарах. Вышыня — 4350 м над узроўнем мора.
Геаграфія
Гара размешчана ва Усходняй Антарктыдзе, на Тэрыторыі Роса, на хрыбце Каралевы Лізаветы (Бераг Шэклтана), які з’яўляецца складовай часткай Трансантарктычных гор, прыкладна за 175 км на поўнач — паўночны захад ад гары Керкпатрык (4528 м), і за 148 км — на захад ад гары Элізабет (4480 м).
Гара Маркем уяўляе сабой горны масіў даўгаватай формы, з трыма вяршынямі.
Горны масіў быў адкрыты падчас другой Брытанскай антарктычнай экспедыцыі (экспедыцыя «Дыскаверы») 1901—1904 гадоў пад кіраўніцтвам капітана Роберта Скота і быў названы ў гонар прэзідэнта Каралеўскага геаграфічнага таварыства сэра Клементса Маркема, які быў галоўным ініцыятарам гэтай экспедыцыі.