Маргарэт Фрэдкула (Дзева Міру) (шведск.: Margareta Fredkulla, нарв.: Margret Fredskolla, дацк.: Margrete Fredkulla[4]; 1080 — 4 лістапада1130) — шведская прынцэса, каралева кансорт Нарвегіі падчас шлюбу з каралём Нарвегіі Магнусам III і каралева-кансорт Даніі падчас шлюбу з каралём Даніі Нільсам. Была дэ-факта рэгентам Даніі.
Біяграфія
Маргарэт была дачкой караля Швецыі Інгэ I і яго жонкі, каралевы Хелены. Дакладны год яе нараджэння невядомы[5].
Каралева Нарвегіі
У 1101 годзе яна выйшла замуж за караля Нарвегіі Магнуса. Шлюб быў заключаны ў рамках мірнага дагавора паміж Швецыяй і Нарвегіяй. Яе часта называлі Маргарэт Фрэдкула, што азначае «Маргарэт Дзева Міру». Яе пасаг складалася з вялікіх ленаў і тэрыторый Швецыі. У 1103 годзе яна заўдавела пасля двух гадоў шлюбу і неўзабаве пакінула Нарвегію. Шлюб быў бяздзетным. Яе ад’езд з Нарвегіі быў успрыняты як абраза нарвежцаў, якія чакалі, што яна застанецца. Яе абвінавацілі ў крадзяжы мошчаў Святога Олафа.
Каралева Даніі
У 1105 годзе яна выйшла замуж за караля Даніі Нільса, які быў абраны каралём у 1104 годзе. Ён апісваецца як пасіўны манарх, якому не хапала здольнасцяў кіраваць і які даў сваёй каралеве займацца справамі дзяржавы. З яго блаславення Маргарэт кіравала Даніяй[6]. Яна апісваецца як мудры кіраўнік, і пакуль яна была каралевай адносіны паміж Даніяй і яе роднай Швецыяй былі вельмі мірнымі. Яна чаканіла свае ўласныя манеты, што з’яўляецца унікальнай з’явай для каралевы-кансорта таго часу. На дацкіх манетах, адчаканеных ў той перыяд, быў надпіс: Margareta-Nicalas (Маргарэт-Нільс)[6][7].
Яе бацька кароль Інгэ Старэйшы памёр ў 1110 годзе, і яго спадчынікамі былі яго пляменнікі. Бо яе старэйшая сястра Хрысціна жыла на Русі, якая знаходзілася занадта далёка ад Швецыі, спадчына іх бацькі была падзелена толькі паміж Маргарэт і яе малодшай сястрой Кацярынай[8]. Вядома, што Маргарэт падзялілася спадчынай са сваімі пляменніцамі Інгрыд, каралевай Нарвегіі і Інгеборгай, аддаўшы кожнай адну чвэрць[8].
У 1114 годзе Маргарэт атрымала ліст ад Тэабальда з Этампеса, у якім ён падзякаваў ёй за шчодрасць у дачыненні да царквы ў Кане[9].
Смерць
Пасля яе смерці ў 1130 годзе кароль Нільс ажаніўся з ўдавой каралевай Швецыі Ульфхільдай. Уладанні Маргарэт у Швецыі сталі асноўнай падтрымкай для яе сына Магнуса, калі ён з іх дапамогай ўзышоў на трон Швецыі. Калі стрыечны брат Маргарэт кароль Інгэ Малодшы памёр, Магнус заняў пасад Швецыі як старэйшы ўнук караля Інгэ Старэйшага і кіраваў пад імем Магнусам I.
↑ абKungagravar och medeltidshistoria, Beckman, Natanael, Fornvännen 22-47, 1921
↑Bernard Gineste, «Thibaud d'Étampes», in Cahiers d'Étampes-Histoire 10 (2009), pp. 43-58, showing that this letter was not sent to Margaret of Scotland, dead in 1089, but to Margaret Fredkulla.
Літаратура
Harrison, Dick Gud vill det — Nordiska korsfarare under medeltiden (2005)
Nanna Damsholt Kvindebilledet i dansk højmiddelalder (1985)