Маргарэт Локвуд, CBE (англ.: Margaret Lockwood, 15 верасня 1916 — 15 ліпеня 1990) — брытанская актрыса, вядомая сваімі ролямі ў меладрамах кінастудыі «Gainsborough» у 1940-х гадах.
Біяграфія
Маргарэт Мэры Локвуд Дэй (англ.: Margaret Mary Lockwood Day) нарадзілася ў горадзе Карачы ў Брытанскай Індыі (цяпер Пакістан) у сям’і ў англічаніна і ірландкі. Бацька будучай актрысы быў адміністратарам мясцовай чыгуначнай кампаніі. Будучы яшчэ дзіцем Локвуд з сям’ёй вярнулася ў Англію, дзе атрымала адукацыю і захапілася тэатрам.
Яе першае з’яўленне на сцэна адбылося ў 12-гадовым узросце ў п’есе «Сон у летнюю ноч», дзе актрыса-пачатковец выканала ролю феі. Яе першыя крокі ў акцёрскай кар’еры былі вельмі імклівыя, і ўжо ў 1932 годзе яна грала на сцэне Каралеўскага тэатра Друры-Лейн ў Лондане. У далейшым Локвуд прайшла курс стажыроўкі ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва, тым самым звярнуўшы на сябе ўвагу шэрагу тэатральных прадзюсараў, якія пачалі запрашаць актрысу ў многія паспяховыя пастаноўкі на тэатральных сцэнах брытанскай сталіцы.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|