Маргарыта Мсціславаўна Цапе́нка[2] (18 чэрвеня 1911, Пецярбург — 17 студзеня 1968, Мінск) — беларускі геолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (1967)[3].
Біяграфія
Скончыла Маскоўскі геолагаразведачны інстытут (руск.) (бел. у 1935 годзе. Загадчык сектара геалогіі (з 1939 года), чацвярцічнай геалогіі (з 1955 года) Інстытута геалагічных навук АН БССР[3]. Выкладала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Беларускім політэхнічным інстытуце.
Навуковая дзейнасць
Вывучала геалогію мелавых, палеагенавых, неагенавых і антрапагенавых адкладаў Беларусі[3].
Заснавальнік беларускай школы геолагаў-чацвярцічнікаў і палеапатамалагічнага (руск.) (бел. напрамку ў вывучэнні кайназойскіх адкладаў. Асноўныя працы па антрапагенавых утварэннях і геамарфалогіі[3].
Сярод апублікаванага:
- Краткий очерк геологии Белоруссии. — Мн., 1957 (в соавт.): Антропогеновые отложения Белоруссии — Мн., 1959. (разам з Н. А. Махнач)
- Геоморфология (разам з Л. М. Вазнячуком). — У кнізе: Геология СССР. М., 1971. Т. 3. Белорусская ССР.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі