Мантэг'ю́ (англ.: Montagu) — найбуйнейшы востраў у групе Паўднёвых Сандвічавых астравоў. Уваходзіць у склад брытанскай заморскай тэрыторыі Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы. Плошча — 110 км². Незаселены.
Мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт — гара Белінда (1370 м). Берагі скалістыя. Клімат субантарктычны, прахалодны. Фаўна прадстаўлена пераважна птушкамі і ластаногімі.
Адкрыты ў 1775 г. Джэймсам Кукам.
Спасылкі