Манаслу (मनास्लु, таксама вядомая, як Кутанг) — гара ў Непале, восьмая па вышыні вяршыня свету. Знаходзіцца ў горным масіве Мансіры Гімал на ўсход ад Анапурны. Назва вяршыні паходзіць ад слова Манаса, што на санскрыце азначае «гара духаў».
Першае паспяховае ўзыходжанне на Манаслу здзейснілі японец Тасіа Іманісі і шэрпа Г'ялзен Норбу 9 мая1956 года. 10 красавіка 1972 года снежная лавіна на вышыні 6950 м накрыла лагер карэйскай экспедыцыі, якая спрабавала скарыць вяршыню. Усе 15 удзельнікаў экспедыцыі загінулі.