Малы Бельт (дацк.: Lillebælt) — праліў паміж астравамі Фюн і Эро на ўсходзе, і востравам Альс і паўвостравам Ютландыя на захадзе. Злучае Балтыйскае мора і праліў Катэгат.
Даўжыня праліва складае 50 кіламетраў, шырыня змяняецца ад 800 метраў да 28 кіламетраў, найменшая глыбіня на фарватары — 12 метраў, максімальная — 75 метраў.
Праз праліў перакінутыя два моста, якія завуцца Стары мост і Новы мост.