Малы Андаман (на мове Онге: Gaubolambe) — чацвёрты па плошчы востраў Андаманскіх астравоў плошчай у 734,39 км², які знаходзіцца ў паўднёвай частцы архіпелага. Ад вострава Рутланд, архіпелага Вялікі Андаман, аддзелены пралівам Дункан. Востраў з’яўляецца радзімай народа Онге, якія завуць яго Egu Belong, і з’яўляецца племянной рэзервацыяй з 1957 года. Пры перапісе ў 2001 годзе папуляцыя вострава складала 17 528 чалавек, у 4 093 хатніх гаспадарках, размешчаных у 18 вёсках. У вёсцы Kwate-tu-Kwage, размешчанай у заліве Хут, на ўсходнім узбярэжжы вострава, маецца глыбакаводны прычал, да якога можна падысці праз каралавы рыф.
У нізіннай частцы вострава шырока распаўсюджаны трапічны лес і водзяцца некалькі рэдкіх відаў марскіх чарапах. У 1960-х гадах індыйскі ўрад пачаў праграму каланізацыі, сканцэнтраваную, галоўным чынам, на лесанарыхтоўках, але пасля яна была згорнута, і ў 2002 годзе была вынесена судовая пастанова ў абарону вострава.
Змест артыкулаў мусіць быць правяральным або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул і дадаць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 28 чэрвеня 2022 года.
Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!