Малайская Федэрацыя (малайск.: Persekutuan Tanah Melayu) — федэрацыя 11 штатаў (9 малайскіх султанатаў і брытанскія паселішчы Пінанг і Малака), якая існавала з 1948 па 1963 год.
У 1946 годзе з гэтых 11 Штатаў была сфарміравана адзіная Брытанская калонія — Малайскі Саюз. З-за абструкцыі з боку малайскіх нацыяналістаў калонія апынулася нежыццяздольнай, і са студзеня 1948 года Малайскі Саюз быў ператвораны ў Малайскую Федэрацыю.
У складзе Федэрацыі да кіраўнікоў малайскіх султанатаў вярнуліся іх пазіцыі кіраўнікоў дзяржаў, якіх яны былі пазбаўленыя ўнутры Саюза. Малайскія султанаты сталі пратэктаратамі Вялікабрытаніі, а Пінанг і Малака заставаліся брытанскімі каланіяльнымі тэрыторыямі.
31 жніўня 1957 года Федэрацыя атрымала незалежнасць у складзе Садружнасці нацый і стала членам ААН[1].
У 1963 годзе Малайская Федэрацыя, Сінгапур, Саравак і Паўночнае Барнэа аб’ядналіся ў дзяржаву Малайзія, а затым Сінгапур стаў незалежнай дзяржавай 9 жніўня 1965 года[2].
Зноскі