Друкарскую дзейнасць пачаў у Слуцку, дзе ў 1678 годзе зрабіў ілюстрацыі да кнігі «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко» («Monarchia turecka opisana przez Ricota», Слуцк, 1678) П. Рыко(англ.) (бел.[1]. 19 падпісных медзярытаў Вашчанкі з'яўляюцца копіямі гравюр французскіх мастакоў С. Леклерка(фр.) (бел., Н. Кашына(руск.) (бел. для парыжскага выдання 1670 года кнігі Рыко. Медзярыты М. Вашчанкі да гэтай кнігі сталі яркай з'явай беларускай кніжнай гравюры 17 стагоддзя — гэта цалкам свецкі цыкл, выкананы з жыццёвай пераканаўчасцю, што надае творам жанравы характар.
Выканаў каля 23 медзярытаў для кнігі «Акафісты і каноны» (Магілёў, 1693)[1].
Адзін з першых у беларускім кірылічным кнігадрукаванні ўжыў тэхніку разцовага медзярыту. Многія працы Вашчанкі створаны пад уплывам заходне-еўрапейскіх традыцый. Яго творы вылучаюцца ўмелай кампаноўкай шматфігурных сцэн, багаццем светлаценявой мадэліроўкі, дасягнутай за кошт разнастайнай штрыхоўкі.
Асаблівую цікавасць вызываюць прадмовы да шэрагу кніг, дзе ён раскрывае сваі погляды асветніка і гуманіста[1].