У дзяцінстве гуляў у футбол і валейбол, узімку хадзіў на лыжах і захапляўся хакеем. У трэцім класе запісаўся ў спартыўную секцыю па валейболе і лёгкай атлетыцы. Першым трэнерам быў Дзмітрый Яўгенавіч Мацвееў. Пасля сёмага класа працягнуў навучанне ў гімназіі ў пасёлку ЛужаснаВіцебскага раёна на аддзяленні баскетбола. Пасля заканчэння гімназіі паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту, там яго заўважылі сталічныя трэнеры і запрасілі ў баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск».
Выступаў за юнацкую (2012) і моладзевую (2014—2016) зборную Беларусі. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі па фіджытал-баскетболе стаў сярэбраным прызёрам Гульняў БРІКС-2024 у Казані[3].