Максі́м Во́сіпавіч Рапе́йка (1907—25 лютага 1940), удзельнік Савецка-фінляндскай вайны, камандзір 149-га асобнага разведвальнага батальёна 113-й стралковай дывізіі (руск.) (бел. 7-й арміі (руск.) (бел. Паўночна-Заходняга фронту (руск.) (бел., Герой Савецкага Саюза, капітан.
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Полацку[1] у сям'і служачага. Яўрэй. Адукацыя сярэдняя.
У РСЧА з 1926 года. Скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча. Член УКП(б) з 1932 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.
У канцы студзеня 1940 года батальён пад камандаваннем капітана Максіма Рапейкі заняў важную вышыню ў раёне чыгуначнай станцыі «Юханэс» (цяпер пасёлак Савецкі) і нанёс праціўніку значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы. Група байцоў на чале з камбатам М. В. Рапейка выбіла ворага са станцыі.
У баі за востраў Ласісаары (цяпер востраў Сцекляны, размешчаны побач з востравам Туркін-саар, цяпер — Аўчыны) 25 лютага 1940 года адважны афіцэр-разведчык загінуў смерцю храбрых. Пахаваны на месцы баёў.
Узнагароды
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 сакавіка 1940 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» капітану Рапейке Максіму Восіпавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Зноскі
Літаратура