З 2010 года выступаў за дубль «Віцебска». Пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 апынуўся ў асноўным складзе каманды. У 2012—2013 гадах звычайна толькі выхадзіў на замену, а ў першай палове 2014 года ўжо трывала з’яўляўся ў стартавым складзе віцебскага клуба.
Максім застаўся ў «Віцебску» і пасля выхаду ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 3 мая 2015, выйшаўшы на замену ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:3). Аднак, у мацнейшым дывізіёне замацавацца не здолеў, усяго толькі 6 разоў з’явіўшыся на полі пасля выхаду на замену. У пачатку жніўня 2015 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе футбаліста ў «Слонім» на правах арэнды[3].
У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[4]. У лютым праходзіў прагляд у «Нафтане», але беспаспяхова[5]. У выніку, папоўніў склад «Оршы»[6], дзе замацаваўся ў аснове.
У студзені 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Тарпеда»[7]. У першай палове сезона 2017 гуляў у стартавым складзе, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У сакавіку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда»[8]. Неўзабаве стаў трэніравацца са сталічным «Промнем» і ў красавіку быў заяўлены за клуб на чэмпіянат Беларусі[9]. Выступаў у асноўным за дубль «Промня», у галоўнай камандзе толькі аднойчы выйшаў на поле, і ўжо ў чэрвені 2018 года пакінуў каманду. У жніўні 2018 года зноў далучыўся да «Оршы», дзе стаў асноўным іграком, толькі ў другой палове 2019 года часцей выхадзіў на замену.
У сакавіку 2020 года далучыўся да пінскай «Хвалі»[10], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[11]. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену, толькі з кастрычніка стаў трывала гуляць у аснове. У студзені 2022 года яшчэ на год падоўжыў пагадненне з «Хваляй»[12]. У 2022 годзе рэгулярна гуляў у стартавым складзе каманды.
У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца сезона 2023[13]. У снежні 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з «Хваляй»[14]. У жніўні 2024 года пакінуў пінскі клуб[15] і далучыўся да «Нівы»[16].