МАЗ-535 — сямейства цяжкіх чатырохвосевых (8 × 8) цягачоў, распрацаваных у 1954—1959 гадах у СКБ Мінскага аўтамабільнага завода пад кіраўніцтвам Б. Л. Шапашніка. З 1958 па 1961 год выпускаліся на Мінскім аўтазаводзе, з 1961 года вытворчасць была перанесена на Курганскі завод колавых цягачоў, дзе аўтамабілі МАЗ-535 выпускаліся да 1964 года, калі іх змянілі больш магутныя цягачы сямейства МАЗ-537.
Канструкцыя машыны мела шэраг адметных тэхнічных рашэнняў, у тым ліку: карытападобная рама з Z-вобразнымі ланжэронамі, незалежная падвеска ўсіх вядучых аднасхільных колаў, каляскавая схема размяшчэння восі, кіраваныя колы пярэдняй каляскі, цэнтральная сістэма падпампоўкі шын, гідрамеханічная трансмісія, суцэльнаметалічная чатырохмясцовая кабіна, гідраўзмацняльнік рулявога кіравання, пнеўмагідраўлічная тармазная сістэма, а таксама трэцяя фара інфрачырвонага падсвятлення ў цэнтры кабіны для выкарыстання прыбора начнога бачання.
Цягачы МАЗ-535 шырока ўжываліся ў Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння для транспарціроўкі балістычных ракет.
Літаратура
- Евгений Дмитриевич Кочнев. Опытные автомобили СКБ-1 Минского автозавода // Секретные автомобили Советской Армии. — М.: «Эксмо», «Яуза», 2011. — 608 с. — 3000 экз. — ISBN 978-5-699-50821-1.
- Тяжёлый танковый тягач МАЗ-535/537 / Сергеев П. Н. — Киров: Кировское общество Любителей военной техники и моделизма, 2004. — Т. 101. — (Военные машины). — 300 экз.
- Сергеев В. Техника пятилетки. Вездеход-гигант // «За рулём» : журнал. — 1968. — № 7. — С. 8—9.
- Андрей Колеватов. Многоосный ветеран «МАЗ-535» // «Автомобильный моделизм» : журнал. — 2002. — № 1. — С. 2—8.
Спасылкі
|
---|
Сямейства «МАЗ-200» | |
---|
Сямейства «МАЗ-500» | |
---|
Сямейства «МАЗ-500А» | |
---|
Сямейства «МАЗ-5335» | |
---|
Сямейства «МАЗ-6422» | |
---|
Сямейства «МАЗ-6430» | |
---|
Сярэднетанажныя грузавікі | |
---|
Цяжкія грузавікі | |
---|
Ваенныя грузавікі | |
---|
Прататыпы | |
---|
Мікрааўтобусы | |
---|
Гарадскія і прыгарадныя аўтобусы | |
---|
Міжгародныя і турыстычныя аўтобусы | |
---|
Аэрадромныя аўтобусы | |
---|
Тралейбусы | |
---|
Электробусы | |
---|
Спартыўныя | |
---|