Ліла — маленькая дзяўчынка 6 гадоў, якая жыве на Гаваях. Бацькі памерлі, яна сірата і жыве разам са сваёй старэйшай сястрой Нані. Ліла любіць усіх жывёл, але больш за ўсё яна пасябравала з сабакам па імі Сціч.
Насамрэч Сціч (іншая назва — узор 626) — замаскіраваны іншапланецянін, які прыкінуўся сабакам, каб схавацца ад пераследу інтэргалактычнай паліцыі. Сціча перапраўлялі ў інтэргалактычную турму, але яму ўдалося выслізнуць і прызямліцца на Зямлі, дзе ён і сустрэў Ліла. І цяпер Сціч вучыцца таму, чаму не быў навучаны — клопату пра іншых.