Лявонцій Іосіфавіч Ракоўскі

Лявонцій Іосіфавіч Ракоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 снежня 1895 (9 студзеня 1896)[1], 28 снежня 1895(1895-12-28)[2] ці 9 студзеня 1896(1896-01-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1979(1979-08-15)[2][1] (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»

Лявонцій Іосіфавіч Ракоўскі (9 студзеня 1896, Глыбокае, Дзісенскі павет, Віленская губерня  — 15 жніўня 1979) — пісьменнік, паэт.

Біяграфія

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Вільні паступіў у 1915 годзе ў Кіеўскі ўніверсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт. Вучобу перарвала грамадзянская вайна. Будучы пісьменнік пайшоў служыць у Чырвоную Армію, потым некаторы час працаваў у валасным выканаўчым камітэце.

У 1922 годзе прыехаў у Петраград і скончыў прававое аддзяленне факультэта грамадскіх навук Петраградскага ўніверсітэта. Яшчэ студэнтам пачаў працаваць у газеце «Ленінградская праўда». Яго артыкулы, заметкі, рэпартажы часта з’яўляліся на старонках газеты пад рознымі псеўданімамі.

Творчасць

Пісаць апавяданні і вершы пачаў у дзяцінстве. Друкавацца пачаў у 1924 годзе. Першае апавяданне «Месть» было надрукавана ў часопісе «Ленінград».

У кніжку «Зялёная Амерыка» (1927) увайшлі: аповесць «Гадзіннік» (1925—1926), апавяданні «Помста» (1924), «Пастаяльцы» (1926), «Вяселле» (1925), «Конь» (1923—1925), «Купля» (1925), «Простая думка» (1926) і «Зялёная Амерыка».

Затым з’явіліся і іншыя кнігі — зборнік апавяданняў і аповесцей «Сівапляс» (1928), аповесць «Блудны д’ябал» (1928), раман «Чацвёртая жонка» (1930). Менавіта ён напісаў словы да песні «Фізкультурная».

Ужо ў сярэдзіне 1930-х гадах абраў у літаратуры гістарычны жанр, пачаў збіраць матэрыялы пра палкаводцаў М. І. Кутузава, А. В. Суворава, вывучаць ваенна-гістарычную літаратуру. Звыш 30 год ён плённа працаваў над патрыятычнай тэмай аб слаўнай рускай і савецкай гісторыі і застаўся верным гэтай тэме назаўсёды.

Першы гістарычны раман «Изумлённый Капитан» пра трагічны лёс капітан-лейтэнанта марскога флота Аляксандра Вазніцына выйшаў у 1936 годзе.

У 1941 годзе з’явілася 1-я частка рамана «Генералісімус Сувораў», якая стала першай кнігай з трылогіі пра рускіх палкаводцаў. Кніга была закончана аўтарам незадоўга да пачатку вайны. Ракоўскі ўжо пачаў працаваць над другой часткай, але вайна пашкодзіла аўтару тады ж прадоўжыць раман пра народнага героя. Абедзве часткі рамана ў закончаным выглядзе змаглі з’явіцца толькі ў 1946 гозе, калі аўтар з ваеннага карэспандэнта зноў стаў пісьменнікам-гісторыкам.

У гады Вялікай Айчыннай вайны, як і многія пісьменнікі таго часу, ён становіцца ваенным карэспандэнтам, пастаянным аўтарам франтавой газеты «На страже Родины» і газеты народнага апалчэння «На защиту Ленинграда».

У 1943 годзе ён прачытаў артыкул пра героя-партызана Канстанціна Заслонава. Гэтая тэма ўзрушыла пісьменніка. Напісаная па гарачых слядах аповесць «Кастанцін Заслонаў» заснавана на сапраўдных фактах. Тут Ракоўскаму, несуменна, прыгадзіўся вопыт гістарычнага раманіста.

Другой кнігай трылогіі стаў раман «Адмірал Ушакоў» пра адмірала Ф. Ф. Ушакова, празванага «марскім Суворавым» за тое, што ён, як Сувораў на сушы, не прайграў ніводнай бітвы на моры. Якія якасці павінен мець чалавек, каб стаць гістарычнай асобай? Імкнучыся адказаць на гэтае пытанне, Ракоўскі паказвае ўвесь жыццёвы шлях выдатнага флотаводца. І пісьменнік як заўсёды бездакорны ў выкарыстанні гістарычных фактаў. У 1952 годзе раман пабачыў свет.

Тэме грамадзянскай вайны Ракоўскі прысвяціў дзве кнігі — «Фронтовая азбука» і «Михаил Тухачевский» (1964) — аповесць пра савецкага палкаводца М. М. Тухачэўскага.

Адной з апошніх работ пісьменніка з’яўляецца кніга «Жизни наперекор. Повесть о Марлинском» (1978). Марлінскі — літаратурны псеўданім Аляксандра Бястужава, двараніна, афіцэра, пісьменніка, дзекабрыста.

У 1925 г. у газеце «Ленинградская правда» Ракоўскі апублікаваў нарысы пра Беларусь («Два гады», «Пісьмы з Барысава», «На Бабруйшчыне», «У Слуцку — усё па-людску» і інш.). Ён пераклаў на рускую мову п’есы «Паўлінка» Я. Купалы і «Вайна вайне» Я. Коласа, раман «Мінскі напрамак» І. Мележа, аповесць «Андрэйка» П. Кісялёва, апавяданні М. Лынькова, зборнік апавяданняў беларускіх дзяцей, якія перажылі жах фашызму «Ніколі не забудзем!».

Агульнапрызнанымі вартасцямі кніг Л. Ракоўскага, па водгуках чытачоў, з’яўляецца глыбокае, усебаковае вывучэнне дакументальнага гістарычнага матэрыялу з жывасцю і яркасцю апавядання. У сваіх творах Л. Ракоўскі імкнуўся прадставіць свежы, малавядомы матэрыял.

Раманы Л. Ракоўскага пераведзены на нямецкую, польскую, балгарскую, кітайскую, літоўскую, якутскую, башкірскую мовы.

Усё жыццё пісьменніка было запоўнена працай. Ён пісаў кнігі, артыкулы, чытаў лекцыі, працаваў з маладымі пісьменнікамі, перакладаў на рускую мову творы ўкраінскіх і беларускіх празаікаў і драматургаў.

Памяць

Адна з вуліц г. Глыбокае носіць яго імя.

Крыніцы

Літаратура

  • Жакаў А. Р. Рако́ўскі Лявон Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 285. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Лявонцій Іосіфавіч Ракоўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — С. 166—167.
  • Ракоўскі Лявонцій Іосіфавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 89. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Ракоўскі Лявонцій Іосіфавіч. Да 120-годдзя з дня нараджэння (1895) // Каляндар знамянальных і памятных дат на 2015 год / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі; склад. М. М. Бяляцкая, А. В. Радзевіч, А. А. Соладчук. — Віцебск, 2014. — С. 163—166. — 167 с. : іл.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!