Любоў Лук’янаўна Нічыпарук |
Род дзейнасці |
палітык |
Дата нараджэння |
12 красавіка 1923(1923-04-12) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
3 лістапада 2012(2012-11-03) (89 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Партыя |
|
Узнагароды і прэміі |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Нічыпарук.
Любоў Лук’янаўна Нічыпарук (12 красавіка 1923, в. Баяры Брэсцкага павета Палескага ваяводства — 3 лістапада 2012, Расна, Камянецкі раён) — перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія
Скончыла чатыры класы польскай школы ў 1936 годзе.
З 1949 года працавала ў калгасе «Савецкая Беларусь»: у паляводчай брыгадзе, затым кладаўшчыцай. У 1955—1957 гадах была звеннявой па вырошчванні лёну і кукурузы.
З лютага 1957 года — даярка на калгаснай ферме. За высокія надоі малака 22 сакавіка 1966 года ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».
Займалася грамадскімі справамі. У 1963 годзе была прынята ў КПСС. Абіралася дэпутатам Высокаўскага раённага Савета дэпутатаў працоўных, Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання (1962—1966).
З 1978 года была пенсіянерам саюзнага значэння, але працягвала выконваць розныя работы ў калгасе.
Калі ў 1991 годзе ў Расне пачалі ўзводзіць Свята-Міхайлаўскую царкву, шмат дапамагала на будаўніцтве. За дапамогу была ўзнагароджана Граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта (2002).
Літаратура
- Нічыпарук Любоў Лук’янаўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 451.
- «Савецкая Беларусь» : [гісторыя калгаса; узгадваецца Л. Л. Нічыпарук] // Памяць. Камянецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 455—457.
- Нічыпарук Любоў Лук’янаўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 7. С. 522.